- Катэгорыя: Вясна
У Оршы ў дзень асноўнага галасавання выбарчыя камісіі з мэтай забеспячэння яўкі робяць стаўку на галасаванне на даму. У спісах некаторых УВК колькасць выбаршчыкаў, прагаласаваўшых на даму, удвая перавышае колькасць тых, хто прыйшоў галасаваць на ўчастак. Сябры камісій з перанаснымі скрынямі для галасавання заяўляюцца да выбаршчыкаў, якія іх пра гэта не прасілі, і пазбаўляюцца ад пільных назіральнікаў ад апазіцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Кандыдат у дэпутаты па Калектыўнай выбарчай акрузе №27 г. Мазыра Дзяніс Ранчынскі пайшоў на парушэнне арт. 45 Выбарчага кодэкса і распаўсюдзіў агітацыйныя ўлёткі, вырабленыя без выходных дадзеных. На гэта звярнуў увагу назіральнік Уладзмір Целяпун і падаў 16 лютага адпаведную заяву ў Мазырскую раённую камісію па выбарах у раённы Савет і 17 лютага Гомельскую абласную камісію.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за назіральнікамі з боку іншых назіральнікаў практыкуецца на выбарчых участках ў Гомелі.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” з Бярозы Сяржук Русецкі звярнуўся з заявай у Цэнтральную выбарчую камісію. Ён просіць ЦВК растлумачыць яго правы як назіральніка ў асноўны дзень галасавання, бо старшыні ўчастковых выбарчых камісій №3, №10 і №30, дзе ён непасрэдна назірае, адмаўляюцца гэта рабіць.
- Катэгорыя: Вясна
У Гародні 18 лютага назіральнік кампаніі, які ездзіў з сябрамі ўчастковай камісіі на галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыкаў, выявіў факты, што ў спісах для галасавання былі людзі, якія ўвогуле не падавалі заяўкі. Так, у кватэры па адрасе г. Гродна вул. Даватара 7, кв 57 людзі заявілі, што не прасілі да іх прыходзіць і адмовіліся галававаць увогуле, У кватэры 20 гэтага дому жанчына заявіла, што ніхто нікому не званіў, але прагалававала. У кватэры №2 гэтага дому увогуле заявілі, што такі не пражывае. Сябры камісіі на запыт назіральніка адказалі, што спісы ім падаў райсабес.
- Катэгорыя: Вясна
У Наваполацку на выбарчым участку №17 нібыта збіраліся галасаваць на даму 127 чалавек, але калі вярнуліся на ўчастак усе 3 группы (адна группа ездзіла 2 разы) - прагаласавала 36 чалавек. Нібыта нехта адмовіўся, а адзін дзядулька прыйшоў галасаваць на ўчастак, хаця ўнесены ў спісы на даму. Верагодна, на думку назіральнікаў, спісы складаліся па выніках абыходу кватэр, альбо з іншых крыніц, толькі не па званках жыхароў. Таму і вынік такі: 36 з 127-мі. Па стане на 12-30 тут прагаласавалі 281 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-цэнтр кампаніі назірання “Права выбару-2018” раптоўны спыніў сваю працу ў галоўны дзень галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 18 лютага.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскай сярэдняй школе № 17 ўчастковыя камісіі №153 і 154 выдалілі назіральнікаў ад АГП Уладзіміра Грышанава і Аляксандра Царука за вядзенне відэаздымкі на ўчастку і размяшчэнне яе ў сацыяльных сетках.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін звярнуўся са скаргамі ў Генеральную пракуратуру Беларусі і ЦВК па прычыне фальсіфікацыі яўкі выбаршчыкаў на выбарчым участку №11 г. Рагачова і спробах запалохаць сябраў камісіі ад партыі.
- Катэгорыя: Вясна
Ч. 1 арт. 13 Выбарчага кодэксу замацоўвае, што выбары адбываюцца адкрыта і галосна. 17 студзеня назіральнік з Берасця Уладзімір Вялічкін звярнуўся да сакратара УВК 75 Алы Дзмітрук з просьбай прадаставіць яму пратаколы аб датэрміновым галасаванні.