СШ №21 У сярэдняй школе №21 Баранавічаў у першы дзень датэрміновага галасавання адзначана вельмі высокая яўка выбаршчыкаў. І гэта наўпрост звязана з правядзеннем у той дзень бацікоўскага сходу.

Лагатып кампаніі "Права выбару". Найбольшае разыходжанне ў яўцы выбаршчыкаў пасля першага дня датэрміновага галасавання 13 лютага было зафіксавана ў Мінску на ўчастку №27 Карбышаўскай выбарчай акругі №50. Там па звестках назіральнікаў кампаніі “Права выбару-2018” прагаласавала ўсяго 9 чалавек, аднак па пратаколу аб датэрміновым галасаванні, складзеным выбарчай камісіяй – 123. Звесткі адрозніваюцца амаль у 14 разоў. На ўчастку №28 гэтай жа акругі па звестках назіральнікаў прагаласавала 17 чалавек, а афіцыйнай інфармацыі – 58. Звесткі адрозніваюцца больш чым у 3 разы.

У Слоніме у першы дзень датэрміновага галасавання на адным з участкаў назіральнікамі зафіксаваная занадта высокая яўка выбаршчыкаў.  На ўчастку №3 па Камсамольскай акрузе, які размешчаны ў сярэдняй школе №2, згодна з пратаколам аб датэрміновым галасаванні, у гэты дзень прагаласавала ажно 162 чалавекі. Амаль ўсе яны з’яўляюцца студэнтамі медыцынскага каледжа.

Пад час рэгістрацыі назіральнікам па выбарах у Рэчыцкі раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання на выбарчым участку №5 праваабаронца Валер Пуціцкі звярнуў увагу на вялікую колькасць назіральнікаў ад РГА “БРСМ” на ўчастку. У журнале для рэгістрацыі ён налічыў чатырох прадстаўнікоў гэтай праўладнай арганізацыі, што недапушчальна.

У Слоніме у першы дзень датэрміновага галасавання на адным з участкаў назіральнікамі зафіксаваная занадта высокая яўка выбаршчыкаў.  На ўчастку №3 па Камсамольскай акрузе, які размешчаны ў сярэдняй школе №2, згодна з пратаколам аб датэрміновым галасаванні, у гэты дзень прагаласавала ажно 162 чалавекі. Амаль ўсе яны з’яўляюцца студэнтамі медыцынскага каледжа.

Следчы камітэт праводзіць допыты магілёўскіх актывістаў, палітыкаў і праваабаронцаў па крымінальнай справе ў дачыненні да лідараў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка. 12 лютага ў СК выклікалі праваабаронцу Барыса Бухеля і актывіста Аляксея Паўлоўскага, паведамляе mspring.online.

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак Праваабарончы цэнтр "Мемарыял» лічыць Аюба Ціціева палітвязнем.

Суд над валанцёрам ПЦ “Вясна” Юрыем Мяцельскім па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) прызначаны на 11.00 22 лютага. Разглядацца справа будзе ў Слуцкім раённым судзе.  Нагадаем, што Юрый Мяцельскі быў затрыманы ў ноч на першае студзеня слуцкім АМАПам. Аднаго з амапаўцаў абурыла, што падчас праверкі дакументаў Юрыя і яго сябра, валанцёр “Вясны” папрасіў і самаго амапаўца прад’явіць дакументы. Гэта і стала прычынай затрымання, хоць потым Юрыя і абвінавацілі ў знаходжанні ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення (арт. 17.3 КаАП).

Датэрміновае галасаванне. Фота агенцтва «Минск-Новости». Назіральнікі вызначылі "рэкардсмена" па арганізацыі датэрміновага галасавання сярод выбарчых участкаў Мінска, якія знаходзяцца ў навучальных установах, або інтэрнатах каледжаў і ВНУ за першы дзень, 13 лютага.

У цэнтры - Павел Каваленка. Фота: psu.by Прарэктар па выхаваўчай працы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Павел Каваленка, які балатуецца ў Наваполацкі гарсавет па акрузе №20, падобна, вырашыў атрымаць дэпутацкі мандат з дапамогай галасоў студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.