Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Відэаблогер з Брэста Сяргей Пятрухін 22 лютага быў выкліканы ў гарадскую пракуратуру, а яго калега Аляксандр Кабанаў напярэдадні наведаў пракуратуру Бярозаўскага раёна.

Набіл Раджаб Выбітны Бахрэйнскі праваабаронца Набіль Раджаб у сераду быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за мірнае выказвання свайго меркавання ў інтэрнэце, паведамляе Amnesty International.

Юры Мяцельскі У судзе Слуцкага раёна 22 лютага суддзя Аляксандр Тарасюк разглядзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да валанцёра ПЦ “Вясна” Юрыя Мяцельскага. Хлопца вінавацілі ў “дробным хуліганстве” (арт. 17.1 КаАП”) – нібыта ён брудна лаяўся ў грамадскім месцы.

22 лютага пасля трох гадоў высылкі старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова ўехала ў Беларусь. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэсбуку кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі

22 лютага міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прадставіла штогадовы даклад за 2017/2018 гады «Правы чалавека ў сучасным свеце», у якім прааналізаваны сітуацыі з правамі чалавека ў 159 краінах свету, у тым ліку Беларусі.

17 лютага 2018 гадоў у горадзе Менску праходзіў пікет у падтрымку адмены крымінальнага пакарання за захоўванне кантраляваных рэчываў у малых колькасцях.

Фота: virtualbrest.by Берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава выклікаюць у міліцыю. Як паведаміў бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў, 20 лютага ў Бярозе ўчастковы інспектар міліцыі ўручыў яму позву з загадам з’явіцца 23 лютага ў 10.00 у Пінскі гарадскі аддзел унутраных спраў у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйнай працэс. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Партыя левых "Справядлівы свет". На выніковым паседжанні Гомельскай абласной выбарчай камісіі, якое адбылося 21 лютага, разглядалася скарга старшыня партыі левых “Справядлівы свет” Сяргея  Калякіна, перанакіраваная з ЦВК.

Грамадская ініцыятыва «VivaFutura» распачала публікацыю серыі міні-інтэрв’ю «Галасы стагоддзя»,  відэарасповядаў былых савецкіх палітвязняў. Яшчэ падлеткамі яны былі сябрамі культурніцкіх і патрыятычных арганізацый, такіх як Саюз беларускай моладзі (СБМ), Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), «Чайка» і г.д. За гэта ім давалі па 10, 15, 25 гадоў зняволення ды высылалі ў ГУЛАГ.

Актывіст Дзяніс Краўчук, які падчас датэрміновага галасавання змог прагаласаваць тры разы на трох розных участках, з дапамогай юрыстаў ПЦ “Вясна” накіраваў заяву ва ўпраўленне Следчага камітэту па Мінску з просьбай правесці праверку дзеянняў участковых выбарчых камісій.  Па словах Дзяніса Краўчыка, пра механізм фальсіфікацыі вынікаў выбараў шляхам шматразовага галасавання грамадзян яму стала вядома з сацыяльных сетак. Ён даведаўся пра так званы “сакрэтны код” 000-179, які алоўкам упісваўся ў пашпарт на старонцы са штампам рэгістрацыі і быццам бы даваў магчымасць яго ўладальніку атрымаліваць бюлетэні на пэўных выбарчых участках незалежна ад месца рэгістрацыі.