Напярэдадні Дня волі па ўсё краіне прайшлі затрыманні актывістаў. 26 сакавіка ў рэгіянальных судах прызначаны разгляды адміністрацыйных спраў над імі.
У Салігорску 24 сакавіка быў затрыманы сябра Руху “За Свабоду” Уладзімір Шыла. Суд прызначаны на 26 сакавіка па арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (непарадпакаванне патрабаванням міліцыі).
У Магілёве напярэдадні Дня Волі быў затрыманы сябра аргкамітэта па стварэнню Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Станіслаў Паўлінковіч. Днём 25 сакавіка маці актывіста Наталля паведаміла аб знікненні сына, які меў намер прыняць удзел у святочных мерапрыемствах у Мінску. Аб месцазнаходжанні сына бацькам стала вядома толькі вечарам, паведамляе мясцовы праваабарончы рэсурс mspring.online.
Станіслаў Паўлінковіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама. Па папярэдняй інфармацыі, яго будуць судзіць за парушэнне правілаў дарожнага руху і супраціў міліцыі.
У Брэсце чакаецца разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Ленінскага раёна затрыманага ўвечары 23 сакавіка над відэаблогерам Сяргеем Пятрухіным. Разбіральніцтва перанеслі на 29 сакавіка ў 9.30 гадзіны.
У Дуброўна адбываецца суд над Наталляй Стрэльчанка, якая была затрымана учора ў 6 гадзіны раніцы. Суд не пачынаўся да 11:00. Наталлі ў судзе стала кепска, яна не ела ад учорашняй раніцы. У суд прыехала хуткая дапамога, але фельдшэр заявіў, што нре можа забраць яе з суда, таму аказаў дапамогу на месцы. Суддзя абвесціў перапынак да 15 гадзіны.
У Бярозе чакаецца суд над Кабанавым.
Сёння 26 сакавіка у Бабруйску чакаюцца суды над лідэркай мясцовай арганізацыі незалежнага прафсаюза РЭП Галінай Смірновай і каардынатаркай аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Магілёўскай вобласці Таісіяй Кабанчук.
Крыніца: У рэгіёнах адбываюцца суды “за Дзень Волі” Дапоўнена