Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што 3 красавіка каля 14.00 ля пад’езда свайго дома быў затрыманы актывіст Алесь Таўстыка.
Каля 16.00 ён выйшаў на сувязь. Зараз ён знаходзіцца ў РУУС Маскоўскага раёна.
Дакладныя прычыны затрымання Талстыкі пакуль не вядомы, аднак гэта можа быць звязана з яго ўдзелам у мірнай акцыі за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў, якая адбылася ў Мінску за дзень да гэтага.
Таксама іншы актывіст, які прымаў удзел у дадзенай акцыі, Вячаслаў Касінераў паведаміў што з 11 ранку ля пад’езда яго дома стаяў сіні бус, а яму ў дзверы перыядычна звоняць супрацоўнікамі міліцыі.
Пасля 16.00 Вячаслаў Касінераў і яго жонка Марына выйшлі з дому, каб забраць дачку Вячаслава з дзіцячага саду. На зваротным шляху яго затрымалі два супрацоўнікі АМАП і адзін у цывільным. Вядома, што яго павезлі ў Маскоўскі РУУС.
Акрамя таго сябры не могуць датэлефанавацца да актывіста Пятра Маркелава, які таксама ўдзельнічаў ва ўзгаданай акцыі. Пасля трох гадзін дня ён мусіў прыехаць на запланаваную сустрэчу, аднак так і не з'явіўся на ёй.
Праваабаронцы будуць адсочваць сітуацыю.
Крыніца: Затрыманы актывісты Алесь Талстыка, Вячаславаў Касінераў і Пётр Маркелаў Дапоўнена