30 ліпеня ў суд Ленінскага раёна г.Брэста з ізалятара часовага ўтрымання даставілі відэаблогера Сяргея Пятрухіна.
Нагадаем, 27 ліпеня каля 12 гадзін у двары свайго дома да відэаблогера Сяргея Пятрухіна падышлі супрацоўнікі міліцыі і АМАПу. Участковы паведаміў блогеру, што па заяўленні Мікалая Рабушкі ўзбуджаная крымінальная справа, у рамках якой супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Сяргея з ператрусам. Сяргей Пятрухін запатрабаваў каб агляд праводзіўся ў прысутнасці ягонага адваката, але міліцыянты запярэчылі, маўляў закон не патрабуе прысутнасць адваката і затрымалі за “нападпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі” арт 23.4 КаАП. Да суда блогер ўтрымліваўся пад вартай у ІЧУ Ленінскага РАЎС г. Брэста.
Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны” на пачатку суда суддзя Станіслаў Каліна забараніў фота і відэа здымкі.
Блогер Пятрухін выказаў недавер складу суда і хадайнічаў аб ягоным адводзе, бо суддзя можа быць заангажаваным і прадузятым, заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні адваката...
Суддзя задаволіў хадайніцтва і абвесціў перапынак ў пасяджэнні да 1жніўня. Разбіральніцтва прызначыў на 15-00.
Праваабаронца Уладзімір Малей каментуе сітуацыю з затрыманнем Сяргея Пятрухіна:
”Кідаецца ў вочы шэраг парушэнняў закона супрацоўнікамі МУС:
- Непрадастаўленне магчымасці асабіста азнаёміцца з пастановай на правядзенне агляду кватэры. Дзеянні супрацоўніка МУС, які знаёміў з пастановай, даюць падставы лічыць, што дакумант быў аформлены “неадпаведным” чынам.
- Лічу, што дзеянні па агляду кватэры не мелі тэрміновага характару, а таму не павінны правадзіцца ў адсутнасць гаспадара кватэры. Як бачым з абставінаў справы, Пятрухіна даставілі ў РАЎС, а самі ўскрылі кватэру і ў прысутнасці панятых невядома што там шукалі. Пазней мы даведаліся, што ў Пятрухіна з кватэры вынялі сістэмны блок. Опіс вынятых рэчаў блогеру не выдалі, а па вызваленні з ІЧУ - тэлефон не вярнулі.
- Таксама было парушана права на абарону, паколькі арт. 62 Канстытуцыі гарантуе права на абарону, а супрацоўнікі міліцыі адмовілі яму выклікаць адваката, каб прысутнічаў пры правядзенні працэсуальнага дзеяння - аглядзе кватэры”.
Крыніца: Суд над Пятрухіным за непадпарадкаванне перанесены на 1 жніўня