Цэнтрвыбаркам паведаміў, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, склала 4,69%. У пратаколах па выніках дня па ўсёй Беларусі на выбарчых участках сапраўды адзначалася высокая колькасць выбаршчыках. Але назіральнікі сцвярджаюць, што лічбы ў пратаколах камісій завышаюцца ў некалькі разоў. Такая ж сітуацыя складваецца і на другі дзень датэрміновага галасавання. Паведамляецца, што фактычная яўка выбаршчыкаў не адпавядае лічбам у пратаколах. Так, на ўчастку №390 па Мінскай-Заходняй выбарчай акрузе №102 назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лойка паведаміў, што яўка на гэтым ўчастку завышана ў два разы. У пратаколе камісіі пазначана, што колькасць выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні скала 238, але па падліках назіральніка фактычная яўка склала 116 чалавек. Цікава, што на гэтым ўчастку да абеду прагаласавала толькі чатыры чалавека, а пасля абеду за тры гадзіны — 112. У параўнанні з учарашнім днём яўка тут "скокнула" ажно ў дзесяць разоў. Аляксей Лойка не змог сфатаграфаваць пратакол камісіі, бо на яго ўчастку фотаздымку забаранілі ўсім назіральнікам.

vybarchy_uchastak_390-3.jpg
Выбарчы щчастак №390

Пра падобны інцыдэнт паведамляе тэлеграм-канал "Выборы. Беларусь". На выбарчым участку №295 у Маскоўскім раёне г. Мінска пазначана ў пратаколе, што было выдадзена 199 бюлетэняў, але прысутныя там назіральнікі сцярджаюць, што рэальная яўка склала 49 выбаршчыкаў.

Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова паведаміла пра інцыдэнт на выбарчым участку №66 Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18. У пратаколе камісіі пазначана 180 выданых бюлетэняў, па падліках назіральніцы — 72. Яўка завышана больш, чым у два разы.

На выбарчым ўчастку №12 Магілёўскай-Ленінскай акругі №84 па інфармацыі назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Краўчанкі колькасць выданых бюлетэняў з рэальнай яўкай разніцца на 16 чалавек (па пратаколу — 44, па падліках назіральніка — 28).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Крыніца: Другі дзень датэрміновага галасавання: зноў завышаецца колькасць прагаласаваўшых Фота