27 сакавіка былі разгледжаныя справы Віктара Стукава («Свабодны прафсаюз») і Юрыя Бельскага.

Нягледзячы на тое, што мясцовыя ўлады Віцебску забаранілі мітынгі ды шэсьце 25 сакавіка, апоўдні больш за сотню грамадзянаў выйшлі на плошчу Перамогі. Пасьля людзі прайшлі калёнай да помніку князю Альгерду, памятнай дошкі Васілю Быкаву і манумэнта Ўладзімеру Караткевічу, ушанаваўшы кветкамі гэтых знакавых асобаў беларускай нацыянальнай гісторыі.

Пярэдадне 25 сакавіка ў Віцебскай вобласьці, як і па ўсёй краіне, адзначылася беспрэцэдэнтным ціскам з боку праваахоўных органаў на актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Зьвесткі пра выклікі ў міліцыю, затрыманьні, ператрусы паступаюць увесь час.

Аршанскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава 15 сакавіка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, у якім ён знаходзіўся трое сутак.

Акцыя «недармаедаў», якую мясцовыя лідэры апазыцыі намерваліся правесьці ў Віцебску 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, не адбылася, затое некалькі актывістаў былі часова затрыманыя.