19 жніўня сярод 15-ці затрыманых лідараў беларускіх недзяржаўных прафсаюзаў аказаўся сябра Рады і кіраўнік прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) аршанец Васіль Бераснеў. 71-гадовы мужчына знаходзіцца пад вартай. Справу вядуць следчыя цэнтральнага апарату Камітэту дзяржаўнай бяспекі.

Мікалая Шараха затрымалі апоўдні 19 красавіка, калі ён кіраваўся на судовы працэс над работнікам ААТ «Полацк-Шкловалакно» Юрыем Шчарбаковым. Паводле сяброў, лідара СПБ прывезлі дахаты ў суправаджэнні чатырох міліцэйскіх машын і ўчынілі ператрус. Забралі кампутары і мабільны тэлефон.

13 красавіка Вольга мусіла выйсці на волю, але міліцыянты сказалі, што яна затрыманая на 72 гадзіны. Хутчэй за ўсё супраць яе распачата крымінальная справа, але не вядома, што ўлады ёй інкрымінуюць. За кратам ізалятары часовага утрымання ва Ушачах Брыцікава ўтрымліваецца ўжо 46-я суткі.

Крымінальную справу супраць яе паводле ч.1, арт.368 Крымінальнага кодэксу распачалі 15 сакавіка, і ўжо 16 сакавіка дзяўчыну затрымалі проста на працы – 28-гадовая жыхарка гарадскога пасёлку Ветрына працуе ў Полацку ў стаматалагічнай клініцы. Некалькі дзён пасля затрымання яна знаходзілася ў Полацкім ІЧУ, а потым яе перавялі ў Віцебскі СІЗА. Родныя чакаюць лістоў ад зняволенай, але іх пакуль няма.

Віцебскі відэаблогер – падазраваны ў крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 391 «Абраза суддзі або народнага засядацеля». З гэтай нагоды ён быў затрыманы на трое сутак, а ў яго дома правялі ператрус. У выніку ягоны смартфон быў канфіскаваны, і яго змест вывучаюць міліцыянты. А сам Віталь Усціновіч прыняў рашэнне больш не закранаць палітычныя пытанні. Пра гэта ён спавясціў падпісчыкаў у апошнім выпуску свайго відэаблогу.