Чацвер, 06 Кастрычнік 2022

У Глыбокім затрыманы актывіст Вадзім Хлус

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку краязнаўца Канстанцін Шыталь. Затрыманне адбылося 5-га кастрычніка, і Вадзім Хлус дагэтуль не выйшаў на волю. Паводле мясцовых жыхароў, учора міліцыя прыходзіла адразу да некалькіх тамтэйшых актывістаў, але вядома толькі пра аднаго затрыманага. Перад тым, як забраць Вадзіма Хлуса, дома ў яго правялі ператрус. У чым яго вінавацяць, пакуль не вядома.

Гэта ўжо не першае затрыманне для актывіста з Глыбокага: у 2020 годзе яго двойчы каралі суткамі паводле тагачаснага адміністрацыйнага артыкула 23.34 за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Сёлета Вадзіма Хлуса некалькі разоў выклікалі ў міліцыю, каб пісьмова папярэдзіць пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за «тэрарызм» і незаконны ўдзел у масавых акцыях.

Вядома, што падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў Вадзім Хлус быў незалежным назіральнікам у Глыбокім.

Яніна Перац