«На віцябляніна выйшлі аператыўнікі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС. Праваахоўнікі высветлілі, што мужчына пакінуў абразлівы каментар на адрас прэзідэнта, выкарыстоўваючы свой уліковы запіс у адной з сацыяльных сетак», – гаворыцца ў паведамленні. Якія словы былі ўжытыя ў каментары, не ўдакладняецца.
Сцвярджаецца, што падазраваны раскаяўся ва ўчыненым і патлумачыў, што напісаў зняважлівы каментар пад уплывам эмоцый.
У дачыненні віцябляніна распачатая крымінальная справа па арт. 368 КК, якая прадугледжвае максімальнае пакаранне да 2 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, у лютым за абразу Лукашэнкі на 1 год і тры месяцы зняволення быў пакараны аршанец Уладзімір Шынкевіч (суд быў закрытым), якога прызналі палітвязнем. Па гэтым жа артыкуле ў закрытым судзе жыхара Полацкага раёну Яўгена Люцкага (яму інкрымінавалі тры артыкулы), асудзілі на 5 гадоў калоніі. Ён таксама мае статус палітзняволенага.
Па стане на 21 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 404 чалавекі.
Зміцер Міраш