Паводле паведамленняў на інтэрнэт-каналах, Алену Радькову затрымалі раніцай, калі яна адводзіла дзіця ў садок. На якой падставе, невядома. Па непацверджанай інфармацыі, яе і Артура Сінегу этапавалі з Наваполацку ў Віцебскі СІЗА-2 і цягам 72 гадзін могуць выставіць абвінавачанне па арт. 342 КК.
Артур Сінега, па сведчаннях ягоных сяброў, якія спасылаюцца на маці затрыманага, мае праблемы са здароўем - ён хварэе на анкалогію.
Сярод затрыманых 17 траўня былі таксама сужэнцы Юлія і Аляксандр Шэлепні, актывісты Аляксандр Бондал, Яўген Іваноўскі. Прозвішчы астатніх удакладняюцца.
Зміцер Міраш