Сапраўды, згодна з пастановай ЦВК Беларусь ад 21 лістапада 2023 года № 34 "Аб растлумачэнні парадку дэкларавання даходаў і маёмасці пры правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года" ўмовай рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты з'яўляецца абавязковая падача дэкларацыі аб даходах, якія ім былі атрыманыя за ўвесь 2022 год. Аднак Сяргей Аркадзьевіч належным чынам не паведаміў АВК №20 аб сваім матэрыяльным і фінансавым стане, чым парушыў падзаконны акт. І патлумачыў гэты факт няведаннем патрабаванняў пастановы пра абавязковую падачу дэкларацыі.
Таму, на гэтай падставе і Віцебская абласная камісія вырашыла адмовіць Нішчыменку ў задавальненні скаргі на рашэнне акруговай выбарчай камісіі № 20 ад 30 студзеня "Аб адмове ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 20".
Цяпер можна канстантаваць, што вылучынец ад КПБ канчаткова выбыў з прадвыбарнай гонкі, бо не стаў абскарджваць у Віцебскім абласном суддзе рашэньні абедзьвюх выбарчых камісіяў.
Ганна Голуб