Гэтак, за чатыры з паловай гадзіны адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Віцебску здолела сфармаваць 61 ўчастковую выбарчую камісію. У сфармаваных камісіях будуць працаваць 800 прадстаўнікоў працоўных калектываў, партый, грамадзкіх аб'яднаньняў і групаў грамадзян.
Гэтым скончыўся важны этап выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га скліканьня.
Партыі праявілі слабую актыўнасьць
Апазыцыйныя палітычныя структуры – Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), сваіх прадстаўнікоў ва ЎВК увогуле не заяўлялі.
Адзіная апазыцыйная палітычная структура, якая прапанавала сваіх кандыдатаў у якасьці сябраў участковых камісій стала Беларуская партыя левых “Справядлівы сьвет”. Але пяцярых партыйцаў на чале з кіраўніком абласной арганізацыі Мікалаем Селівашкам улады ў камісіі не ўключылі. Знайшлі для гэтага фармальную прычыну: кіраўніцтва “Справядлівага сьвету” не падало ў адміністрацыю характарыстыкі на сваіх кандыдатаў.
Адзначым, што прадстаўнікоў дзьвюх іншых партый левага толку – Камуністычнай партыі Беларусі (3 чалавекі) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці (4 чалавекі) – улады дапусьцілі працаваць ва ўчастковых камісіях.
Нават калі ўлічваць гэтых партыйцаў, прадстаўніцтва палітычных аб'яднаньняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўная нулю.
Леанід Сьвецік, назіральнік
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!
Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.