Серада, 02 Красавік 2014

Перастараліся: у выбарчай акрузе «прагаласавала» людзей больш, чымся значыцца ў сьпісе выбаршчыкаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У выніковыя пратаколы выбарчых камісіяў, якія нібыта сумленна, нібыта лічаць, нібыта галасы на нібыта выбарах часам ніхто нават не зазірае. Прыклад - інфармацыя пра вынікі галасаваньня на выбарах у мясцовыя саветы, якая разьмешчаная на сайце Гарадоцкага райвыканкаму Віцебскай вобласьці.

Тут знайшлася дзіўная, проста нейкая чароўная акруга - Студэнцкая выбарчая акруга № 3. Паводле афіцыйнай інфармацыі, тут у сьпісы выбаршчыкаў былі ўключаныя 699 чалавек, узялі ўдзел у галасаваньні 657 - 94% выбаршчыкаў. «За» кандыдата, нейкую Галіну Аляксандраўну Сімураву, дырэктара мясцовага цэнтру дзяцей і моладзі, прагаласавала 409 чалавек. «Супраць» - 241. Несапраўдных бюлетэняў - 77.

Пытаньне: Хто і як ўкідваюць бюлетэні на гэтай акрузе, калі ўдзел у галасаваньні ўзялі 657 чалавек, права голасу мелі 699 чалавек, а бюлетэняў аказалася ажно 727?!

Зрэшты, на беларускіх выбарах пытаньні задаваць ня прынята…

Народная Воля