Аўторак, 15 Красавік 2014

Павал Севярынец верыць у магчымасьць абраньня адзінага кандыдата ад апазыцыі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Павал Севярынец Павал Севярынец

«Імавернасьць выхаду на адзінага кандыдата ёсьць, яна досыць высокая. Падзеі ва Ўкраіне, агрэсія з боку Расеі паказалі, наколькі ўсё сур’ёзна, што мы можам страціць краіну, калі ня будзем рэалізоўваць моцныя сцэнары», - заявіў сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», былы палітвязень Павал Севярынец.

Ён выступіў ініцыятарам перамоўнага працэсу ў дэмакратычных сілах. «Калі б я ня верыў у магчымасьць абраньня адзінага кандыдата, я б ня браўся за гэтую справу», - заявіў Севярынец.

Палітык перакананы: моцны сцэнар магчымы «толькі з адным лідэрам». «Падчас мясцовых выбараў мы ўбачылі, што правесьці моцную кампанію магчыма толькі разам, паасобку партыі і арганізацыі слабыя. Неабходныя намаганьні ўсёй дэмакратычнай супольнасьці. Гэта падштурхне лідэраў да прыняцьця адказных рашэньняў», - лічыць Севярынец.

Крыніца: БелаПАН