8 ліпеня незалежнай журналістцы з Глыбокага Тацьцяне Смоткінай патэлефанавалі з раённага суду і сказалі, што 9 ліпеня суд не адбудзецца, бо ён пераносіцца. Справу аддалі на дапрацоўку ў міліцыю, паперы адтуль яшчэ не прыйшлі. Тацьцяне паведамілі, што пра новую дату суду паведамяць пазьней – патэлефануюць, або нейкім іншым чынам.

Глыбоцкі журналіст Зьміцер Лупач распавёў, што прадстаўнікі КДБ схілялі яго да супрацоўніцтва – каб ён паведамляў падрабязнасьці пра тутэйшых актывістаў, пра сустрэчы зь сябрамі грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і пра апазыцыйную актыўнасьць у рэгіёне.

Рашэньне № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску» ад 10 ліпеня 2009 году робіць, па сутнасьці, немагчымай рэалізацыю права жыхароў Віцебску на мірныя сходы. Праваабаронца Павал Левінаў спрабуе зьмяніць сытуацыю. Цягам апошніх некалькіх месяцаў ён зьвяртаўся ў Галоўнае ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму, двойчы скардзіўся ў Мін’юст. А цяпер ім пададзеная скарга ў суд…

На глыбоцкіх журналістаў Тацьцяну Смоткіну і Зьмітра Лупача склалі пратаколы за парушэньне заканадаўства аб СМІ паводле артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд над Тацьцянай адбудзецца 9 ліпеня, над Зьмітром – 10 ліпеня.

Сваю «скаргу на дзеяньні дзяржаўнага органу, якія ўшчамляюць права на свабоднае выказваньне меркаваньня» Павал Левінаў накіраваў у суд Першамайскага раёну Менску. Ён просіць суд абавязаць Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію даць яму магчымасьць выступіць у этэры тэлеканалу «Беларусь-1».