Нядзеля, 03 Жнівень 2014

У Віцебску спынілі трансьляцыю ўкраінскага тэлеканалу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскі апэратар кабельнага ТБ ААТ «ВОТТЦ “Гарант”» спыніў трансьляцыю ўкраінскага тэлеканалу «Iнтер+». На яго ранейшай частаце цяпер вяшчаецца расейскі забаўляльны канал «Сарафан». У службе тэхнічнай падтрымкі апэратара па нумары «1-34» адключэньне ўкраінскага тэлеканалу пацьвердзілі. Паводле слоў супрацоўніка тэхпадтрымкі канал больш трансьлявацца ня будзе, што, нібыта, зьвязана з тэхнічнымі непаладкамі сыстэмы, якая яго перадае.

На сайце іншага віцебскага правайдэра кабельнага тэлебачаньня ТДА «Перадавыя Тэхналёгіі» тэлеканал «Iнтер+» пакуль прысутнічае ў сетцы вяшчаньня. Ёсьць ён і ў тэлепраграме на наступны тыдзень, надрукаванай віцебскімі газэтамі.

Крыніца: Народныя навіны Віцебска