Фотарэпартаж з раёнкі перадрукаваў Тэлеграм-канал «LIVE Витебск, я гуляю!», суправадзіўшы іх тэкстам: «Неожиданно богатый фоторепортаж о захламленном Глубоком выдал главный редактор местной районки. Он показал, что груды мусора можно встретить во многих парках и местах отдыха райцентра».
Здавалася б, можна толькі парадавацца папулярнасці раённага выдання нават у асяродку «оппаў». Аднак замест гэтага Андрэй Панкрат абурыўся настолькі, што праз дзень напісаў новы артыкул, пад назвай «Переврали, извратили, опошлили, или пример того, как оппы используют манипуляции для подрыва доверия к власти».
Ні пра ўлады, ні пра падрыў даверу ў тэксце на віцебскім Тэлеграм-канале не было ні слова. Аднак Андрэй Панкрат лічыць, што ён змагаецца за чысціню ў райцэнтры. А вось тыя, хто перадрукаваў ягоныя фотаздымкі, «не стремятся к созданию благоприятной и стабильной общественно-политической ситуации, а продолжают провоцировать в нашем обществе конфликты и распри». І ўвогуле «закладываемые ими смыслы не отражают реальную ситуацию в Беларуси, поэтому не стоит доверять всему, что они говорят». Але як жа не давяраць, калі фотарапартаж быў апублікаваны ў дзяржаўным выданні, за подпісам самога рэдактара?
Алег Смірноў