Як удакладняе афіцыйны сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму, «у гэтых суполках удзельнікі неаднойчы заклікалі да несанкцыянаваных мітынгаў і масавых беспарадкаў, хуліганства, вандалізму, блакавання руху транспарту, супраціву міліцыянтам, захопу ўлады, а таксама да распальвання сацыяльнай варожасці паміж грамадзянамі краіны і прадстаўнікамі дзяржорганаў».
Удзельнікі чатаў нібыта заклікалі да дзеянняў па дэстабілізацыі працы Цэнтрвыбаркаму і дзяржаўных органаў, публікавалі зняважлівыя каментары.
Цяпер распаўсюд (рэпост) інфармацыі з гэтых Тэлеграм-чатаў можа пацягнуць за сабой адміністрацыйную адказнасць з пакараннем штрафам альбо арыштам.
Янка Прас