Касацыйная скарга разглядалася ў Віцебскім абласным судзе 18 сакавіка.
Зьміцер Лупач не прызнаў сваю віну і спаслаўся на Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і міжнароднае права, якія гарантуюць грамадзянам свабоду слова. Але ягоныя довады спачатку не былі ўлічаныя судзьдзёй Шаркоўшчынскага райсуду Аксанай Таболай, а пасьля не пераканалі і судзьдзю Віцебскага абласнога суду Сьвятлану Іванову. Судзьдзя Іванова прыйшла да высновы, што суд Шаркоўшчынскага раёну вынес законную пастанову.
Зараз Зьміцер Лупач павінен сплаціць дзяржаве штраф памерам 40 базавых велічынь, што складае 1080 рублёў.
Журналіст мае намер накіраваць чарговую скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека з прычыны парушэньня Беларусьсю яго грамадзянскіх правоў.