Лінгвістычная экспэртыза камэнтароў, якія зрабіў полацкі прадпрымальнік у сацыяльнай сетцы «Одноклассники», праводзілася на працягу двух з паловай месяцаў у Віцебску.
Справа супраць Генадзя Бердзянёва была распачатая пасьля заявы іншага прадпрымальніка, Кавалёва Сяргея з Наваполацку, зь якім у Генадзя здарылася сварка ў камэнтарах сацыяльнай сеткі.
Дзеля сваёй абароны Бердзянёў у чэрвені напісаў сустрэчную заяву ў Сьледчы камітэт аб прыцягненьні Кавалёва па тым самым артыкуле Крымінальнага кодэксу. Але сьледзтва не знайшло ў камэнтарах Кавалёва падставаў да распачынаньня крымінальнай справы.
Генадзь Бердзянёў працягвае працаваць на Полацкім рынку, карыстаецца павагай калегаў па бізнэсе. Да яго, як да грамадзкага актывіста, пастаянна зьвяртаюцца калегі - індывідуальныя прадпрымальнікі па параду дзеля абароны сваіх інтарэсаў.
Аляксандар Марозаў