Гран-пры конкурсу заваяваў фотакарэспандэнт ведамаснай газэты МУС “На страже” Вячаслаў Цуранаў. Цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2013» адбылася 18 чэрвеня ў студыі “Зьнята” ў Менску. Усяго было адзначана 26 адзіночных работ і 21 сэрыя. Адкрыты незалежны конкурс “Прэс-фота Беларусі” праходзіць у чацьверты раз. Ён закліканы стымуляваць разьвіцьцё айчыннай фотажурналістыкі, падтрымліваць абмен досьведам паміж беларускімі фатографамі, фармуляваць высокія прафэсійныя стандарты ў фотажурналістыцы і садзейнічаць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафэсійнай інфармацыяй.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска