Аляксандра Дуброўскіх асудзілі на 10 содняў за сарваны на суражскім пароме сьцяг РБ
У пятніцу 20 чэрвеня суд Віцебскага раёну на падставе ч.1 арт 17 КаАП (дробнае хуліганства) пакараў віцебчука Аляксандра Дуброўскіх 10 соднямі адміністрацыйнага арышту. Мужчына прызнаны вінаватым у тым, што з хуліганскіх намераў сарваў дзяржаўны сьцяг на пароме ў пасёлку Сураж Віцебскага раёну.
Віцяблянку Людмілу Валадкевіч аштрафавалі за пікет з удзелам Паўла Севярынца
У чацьвер 18 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў Людмілу Валадкевіч вінаватай у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34) і пакараў яе штрафам у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў). Гэтак пастанавіў судзьдзя Уладзімер Царыкаў.
Яраслава Кійко асудзілі на 10 сутак арышту за лёзунг «Жыве Беларусь!»
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 16 траўня адбыліся адразу два суды над удзельнікамі пікетаваньняў для збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцтва. Актывіста Яраслава Кійко прысудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Матэрыялы ж справы Юліяй Барсуковай судзьдзя вярнула міліцыянтам на дапрацоўку – праз адсутнасьць дыску зь відэазапісам у якасьці доказу.
Віцебскага актывіста Міколу Качурца пасадзілі на 10 сутак. Судзьдзя – Цыганкова
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 15 чэрвеня прызнаў актывіста Міколу Качурца вінаватым у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.3 арт. 23.34) і пакараў яго адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Двое сутак актывіст правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ) яшчэ да суду. Судовае паседжаньне праходзіла ў рэжыме скайп-канфэрэнцыі.
«Жахліва і брыдка!» Алену Радзькову аштрафавалі ў Наваполацку на 810 рублёў
Сябра ініцыятыўнай групы Сяргея Чэрачня навапалачанку Алену Радзькову аштрафавалі сёньня на 30 базавых велічынь, прызнаўшы вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні 28 траўня. У той дзень у Наваполацку прайшлі першыя пікетаваньні для збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнцтва. Алена проста падышла да пікету ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай і пастаяла побач…