Вядомага віцебскага актывіста, музыку, былога каардынатара кампаніі «Будзьма!» у Віцебскай вобласці Уладзіміра Булаўскага прысудзілі 16 верасня да 8 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП) адразу па двух пратаколах. Актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ).

У Віцебску працягваюць судзіць удзельнікаў мірных маршаў пратэсту. 15 верасня адміністрацыйныя працэсы супраць пратэстоўцаў праходзілі ва ўсіх раённых судах гораду. Між тым, за кратамі ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ) знаходзяцца дзясяткі затрыманых у розныя дні паводле арт. 23.34 КаАП.

Суд Полацкага раёну і гораду Полацку 8 верасня прысудзіў штраф у памеры 5 базавых велічынь Генадзю Бердзянёву. Гэтак палачаніна пакаралі за ўдзел у шэсці па горадзе 30 жніўня. Напярэдадні былі пакараныя яшчэ двое ўдзельнікаў гэтага шэсця.

Віцяблянін Дзьмітрый Каралькоў сфатаграфаваўся 29 ліпеня на фоне будынку аддзяленьня ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Віцебскуз бел-чырвона-белым сьцягам у руках, і за гэта быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь. Суд адбыўся 4 верасьня.

3 верасьня ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску судзьдзя Ільля Белавус за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве пакараў віцебскую блогерку Алену Янушкоўскую адміністрацыйным арыштам на 5 содняў. Днём раней суд Першамайскага раёну за ўдзел у мірных шэсьцях аштрафаваў агулам на 40 базавых велічынь яшчэ адну актывістку – Тацяну Філімонаву.