У Віцебску судзілі Евангельскую Царкву – за гуманітарную дапамогу для інвалідаў
Cуд Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да Евангельскай Царквы з Новалукомля. Віцебская мытня, якая ініцыявала разбор, палічыла, што яе прадстаўнікі няправільна ўказалі гандлёвую марку некаторых тавараў і хацелі прыцягнуць абшчыну да адказнасці па ч.3 арт. 15.5 КаАП («Падаванне недакладных звестак аб таварах»). Суддзя спрабаваў дабіцца ад мытнікаў, якая розніца ў назвах гандлёвых марак, калі гуманітарная дапамога не абкладаецца мытнымі пошлінамі.
Два з паловай гады «хіміі» запрасіла пракуратура за абразу міліцыянтаў: адзін з «пакрыўджаных» – той самы Вольніч
Чарговую справу аб абразе ў сацсетцы «Аднакласнікі» супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча разгледзеў 3 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебску. Гэтым разам па справе паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») праходзіў 41-гадовага цясляр аднаго з менскіх будтрэстаў Аляксандр Сафонаў. Яго абвінавачваюць у абразе ажно двух супрацоўнікаў МУС. Апроч Вольніча, ён «пакрыўдзіў» капітана міліцыі з Бабруйску Андрэя Комара.
Праваабаронца Левінаў дабіваецца ў судзе, каб матэрыялы прапагандыста Азаронка прызналі экстрэмісцкімі
1 лістапада Віцебскі абласны суд разглядзеў прыватную скаргу праваабаронцы Паўла Левінава на рашэнне суду Першамайскага раёну гораду, куды ён раней звяртаўся з заявай, у якой прасіў прызнаць інфармацыйныя матэрыялы журналіста Рыгора Азаронка экстрэмісцкімі. Суд Першамайскага раёну Віцебску адмовіў яму ў завядзенні грамадзянскай справы. Суддзя абласнога суду Святлана Волкава таксама не падтрымала ягоную скаргу.
Прафсаюзны лідар «Нафтану» абскардзіў у абласным судзе арышт на 15 сутак
Віцебскі абласны суд 29 кастрычніка разгледзеў скаргу аднаго з прафсаюзных лідараў наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» Вадзіма Міхайлава. Ён спрабаваў адмяніць рашэнне наваполацкага суду, які 20 кастрычніка прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у масавым мерапрыемстве (ч.1 арт. 24.23). Суддзя Ірына Смалякова скаргу не задаволіла, а рашэнне суду пакінула без зменаў.
У Полацку на тры гады «хіміі» асудзілі прадавачку гандлёвага цэнтру за паклёп і абразу супрацоўнікаў РАУС
Суд Полацку і Полацкага раёну 26 кастрычніка завяршыў разгляд крымінальнай справы, заведзенай на 51-гадовую прадавачку аднаго з гандлёвых цэнтраў. Жанчыну вінавацілі ў злачынствах, прадугледжаных адразу трыма артыкуламі Крымінальнага кодэксу -188, 364, 369. Суд прызнаў яе вінаватай у паклёпе, абразе прадстаўніка ўлады і пагрозе ўжывання гвалту да супрацоўніка ўнутраных спраў. Вырак – тры гады «хіміі».