30 траўня 2022 года прэзідэнцкім указам №186 у сувязі з выхадам у адстаўку была вызвалена ад пасады старшыні Кастрычніцкага суда і суддзі Алена Папкова. Гэтым жа ўказам на пасаду была прызначаная Марына Гарохава, якая працавала на падобнай пасадзе ў судзе Віцебскага раёну. 

Апублікавана ў Суд

17 сакавіка суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Мікалай Атрахімавіч спыніў адміністрацыйную вытворчасць у дачыненні да былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага па артыкуле 19.1 (Дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суддзя палічыў, што міліцыі не ўдалося даказаць вінаватасць Жамчужнага ў здзяйсненні хуліганскага ўчынку. Калі доказы прысутнічалі, то абвінавачанаму пагражаў бы адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак. Прысуд уступіў у законую моц.

Апублікавана ў Суд

Напачатку снежня 2021 году па рашэнні судоў Віцебску 7 тэлеграм-каналаў і 3 друкаваныя выданні былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам дапусціць неадкладнае выкананне сваіх рашэнняў, бо нібыта «прамаруджванне можа прывесці да значнай шкоды для пазоўніка або зрабіць немагчымым самое выкананне».

Апублікавана ў Свабода слова