Настаўніцу з Наваполацку арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмісцкі» рэпост з «Радыё Свабода»
Раніцай 13 чэрвеня затрымалі выкладчыцу гісторыі у СШ №2 г. Наваполацка Алену Зубраву. На наступны дзень судом Новаполацка яна была прызнана вінаватай па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь і пакарана за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.
Паводле міліцэйскай статыстыкі, за «экстрэмізм» ужо асуджаныя 67 жыхароў Віцебскай вобласці
Прайшло тры месяцы як беларускае міліцэйскае ведамства ўпершыню апублікавала пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян ці асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце МУС. Пераважная большасць экстрэмістаў, якія ўваходзяць у базу даных, з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі.
З абразу работніка міліцыі ў "Аднакласніках" аршанцу на 2,5 гады абмежавалі волю
31 мая ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Несцерава, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Суддзя Іна Кохава прызнала Несцярава вінаватым і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2,5 гады з накіраваннем у папраўчаю ўстанову адкрытага тыпу.
За спробу спаліць сувенірны сцяжок жыхароў Оршы пакаралі кожнага 2 гадамі “хіміі”
10 чэрвеня судом Воршы і Аршанскага раёну вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязняў Вячаслава Лютынскага і Дзмітрыя Матусевіча. Іх абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сімвалам. Кожны падсудны, ў рамках арт. 370 Крымінальнага кодэкса, быў пакараны 2 гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Судовым працэсам кіраваў суддзя Дзмітрый Разумовіч.
Журналісту-фрылансеру Андрэю Кузнечыку прысудзілі 6 гадоў калоніі. Ён ураджэнец Віцебску
Разгляд справы, распачатай паводле ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім») адбыўся 8 чэрвеня ў Магілёўскім абласным судзе. Суддзя Ігар Шведаў прызнаў журналіста вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.