Удзельнікаў ініцыятывы вінавацяць паводле шэрагу крымінальныйх артыкулаў. У тым ліку ў
- дыскрэдытацыі дзяржавы (арт.369-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ( ч.2 арт.368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
-паклёпе па прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (, ч.1 арт.367 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- закліках да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт.361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Згодна з матэрыяламі справы з ліпеня 2020 года па верасень 2025 года ініцыятыва "Честные люди" ажыццяўляла злачынную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы. “Удзельнікі арганізаванай групы стварылі бачнасць законнасці дзеянняў такой супольнасці пад выглядам пабудовы і развіцця палітычна актыўнай грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь, што дазволіла ім беспакарана дзейнічаць на працягу працяглага перыяду”, - паведаміла служба інфармацыі Пракуратуры Віцебскай вобласці.
Ініцыятыва “Честные люди” была прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем” 8 лютага 2022 года паводле рашэння КДБ. Аднак у пераліку “арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС не згадана ніводнага прозвішча ўдзельнікаў інцыятывы. Цяпер прэсавая служба Пракуратуры Віцебскай вобласці паведамляе пра хуткі суд над чатырма чалавекамі, і тым ліку над “34-гадовай жыхаркай сталіцы, якая была адным з кіраўнікоў фармавання і каардынавала злачынную дзейнасць”.
Павел Касалапаў