Нядзеля, 06 Жнівень 2023

За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады арыштавалі педагога з в. Празарокі Глыбоцкага раёна

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Суддзя Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 5 чэрвеня пастанавіў пакараць арыштам на 10 сутак былую настаўніцу Празарокскай СШ 66-гадовую Алену Кішкурну, якая ў сацыяльных сетках распаўсюдзіла «экстрэмісцкія» матэрыялы ўзятыя ёю на пяці інфармацыйных рэсурсах.

У судовым паседжанні Алена Вацлаваўна не аспрэчвала факту наяўнасці ў яе старонкі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», і тое, што на гэтай старонцы былі змешчаныя матэрыялы, уключаныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судзе было таксама ўстаноўлена, што гэтая інфармацыя была выдаленая ёю яшчэ ў 2021 годзе.

Тым не меньш, на падставе прызнання віны «правапарушальніцы» і выкарыстоўваючы ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Аляксеенка падвергнуў педагога арышту тэрмінам на дзесяць сутак і канфіскаваў у пенсіянеркі ў даход дзяржавы сістэмны блок персанальнага камп'ютара.

Алена Гурава