На гэтым прадпрыемстве Міхаіл Зазіт адпрацаваў практычна ўсё жыццё: як кажуць, прайшоў працоўны шлях ад шарагоўца-агранома да кіраўніка. Прычым на пасадзе дырэктара ён адпрацаваў амаль 17 гадоў, праўда, з невялікім перапынкам, калі яго змяшчалі ў намеснікі.
Прадпрыемства «Данукалава-Агра» спецыялізуецца на жывёлагадоўлі і вырошчванні зерня, кукурузы да кармавых траў для КРС. І калі з раслінаводствам у гаспадарцы ўсё больш-менш у парадку, то на фермах пракурорская праверка ў 2021г. знайшла парушэнні ва ўтрыманні жывёлы. Ліквідаваць недахопы кіраўнік не змог, і таму ў 2022г. Леаніда Зазіта пакаралі паводле адміністрацыйнай справы за невыкананне афіцыйных прадпісанняў.
У 2023 г. гаспадарку МІхаіла Зазіта згадалі нядобрым словам на нарадзе з Аляксандра Лукашэнкі, дзе гаварылася пра буйныя страты пагалоўя кароў у гаспадарках краіны. Прадпрыемства «Данукалава-Агра» папракнулі тым, што на 61 грам знізіўся сярэднясутачны рост вагі цялушак.
Вядомая яшчэ з савецкіх часоў практыка выкаранення недахопаў шляхам прыпісак, імаверна, і прывяла Міхаіла Зазіта да чарговага суду, цяпер ужо па крымінальнай справе. Адказваць за службовы падлог разам з кіраўніком будзе і ягоная намесніца па жывёлагадоўлі, якая таксама займае гэтую пасаду ўжо не першы год.
Што да Міхаіла Зазіта,то ён за апошнія паўгода стаў ужо 8-м дэпутатам, прыцягнутым да суду. Пра папярэднія 7 выпадкаў «Віцебская Вясна» пісала раней. Пытанні пра тое, чым патлумачыць такі рэпутацыйны правал "народных абраннікаў" і якія меры плануе прыняць Віцебскі абласны савет для аднаўлення "палітычнага рэнаме" дэпутацкага корпуса перад выбарамі 2024 г., застаюцца адкрытымі.
Лявон Каляда