Падчас разбору ў судзе мужчына прызнаў сваё дачыненне і віну ў тым, што ён працяглы час у сацыяльнай сетцы “Instagram” быў падпісаны на розныя СМІ і суполкі, такія як “Радыё Свабода”, “Люстэрка”, “Белсат”, “Еўрарадыё” і суполку пра татуіроўкі «bodi of belarus». Ігар растлумачыў суду, што не ведаў аб тым, гэтыя інфармацыйныя прадукты раней уладамі былі ўключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Пры вынясенні пакарання суддзя Вяршыніна ўлічыла прызнанне "правапарушальнікам" віны і наяўнасць у яго на ўтрыманні малалетняга дзіцяці. І на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пастанавіла максімальна пакараць Турынскага на 15 сутак і канфіскавала ў даход дзяржавы, які належыць яму тэлефонны апарат.
Ніна Уткіна