У Віцебску ўладальнік маршрутак выйграў суд, але так і ня можа пачаць перавозку пасажыраў
Суд прызнаў незаконным скасаваньне Віцебскім гарвыканкамам вынікаў конкурсу на права перавозак па маршруце №99т, аднак уладальнік ПУП «Гарантыя СВ» Валер Сьцяпанаў, які выйграў конкурс у лютым 2015 году, усё адно ня можа выпусьціць свае маршруткі на лінію.
Канстытуцыйны суд ня стаў разьбірацца з парушэньнем правоў Андрэя Гайдукова
Актывіст БХД Андрэй Гайдукоў атрымаў адказ з Канстытуцыйнага суду на свой зварот наконт пытаньня супярэчнасьці рашэньня Наваполацкага гарвыканкаму ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў Канстытуцыі і міжнародным дамовам.
Кансэрвавы завод у Глыбокім ліквідуюць, даўгоў набралася больш як на 58 мільярдаў рублёў
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў ААТ «Купцовъ» з Глыбокага банкрутам. Кансэрвавы завод ліквідуюць, паведаміла судзьдзя Вольга Тур.
Пасьля ўступленьня судовага вэрдыкту ў сілу антыкрызысны кіраўнік прыступіць да пагашэньня патрабаваньняў крэдытораў у аб'ёме больш за 58 мільярдаў рублёў. Даўгі маюць намер пагасіць за кошт продажу маёмасьці прадпрыемства.
Магчыма, сума даўгоў не канчатковая: на момант адкрыцьця лiквiдацыйнага вядзеньня патрабаваньні заявілі 113 з 237 крэдытораў, растлумачыў антыкрызысны кіраўнік Віктар Пілецкі. Балянсавы кошт актываў банкрута ацэньваецца ў 73 мільярды рублёў, але гэта ў асноўным нізкаліквідная маёмасьць. Ліквідацыю плянуюць завяршыць праз год.
Вытворчасьць аб банкруцтве кансэрвавага заводу распачатая пры канцы студзеня 2015 году з ініцыятывы даўжніка. З таго часу вытворчасьць спыненая. Пасьля заканчэньня абароннага пэрыяду ў сакавіку адкрылі конкурсную вытворчасьць. У выніку завод прызнаны банкрутам.
Адна з праблем ліквідацыйнай працэдуры – яблыневы сад на 39 гектарах і гарохавае поле, на якіх няма каму і за што ўбіраць ураджай. Паводле слоў Віктара Пілецкага, цяпер шукаюць магчымасьць прыцягнуць для гэтага работнікаў іншых прадпрыемстваў, у тым ліку зь іншых раёнаў. Па аналягічнай схеме сабралі парэчку на плошчы 16,8 гектару.
Глыбоцкі кансэрвавы завод заснаваны ў 1946 годзе. У сьнежні 2002-га на яго базе створанае аднайменнае ААТ, у студзені 2011-га яго перайменавалі ў ААТ «Купцовъ». Прадпрыемства выпускала зялёны гарошак, канцэнтраваныя сокі, агароднінныя і фруктовыя кансэрвы. Паводле дадзеных на 30 ліпеня, у штаце арганізацыі 56 чалавек, зь іх 17 спэцыялістаў – у адпачынку па доглядзе дзіцяці.
Крыніца: Тут.бай
Менскі гарадзкі суд папрасіў прабачэньня ў праваабаронцы Паўла Левінава
Павал Левінаў накіроўваў свой зварот з загалоўкам «Аб вакханаліі ў судзе Першамайскага раёну г. Менску» ў Вярхоўны суд. Той пераслаў зварот у Менскі гарадзкі суд, які ў выніку прызнаў слушнасьць довадаў праваабаронцы і папрасіў у яго прабачэньня «за дапушчаныя судом Першамайскага раёну г. Менску парушэньні».
Суд Віцебскага раёну адзначае рост колькасьці адміністрацыйных і крымінальных спраў
За першае паўгодзьдзе 2015 году захавалася ўстойлівая тэндэнцыя скарачэньня колькасьці грамадзянскіх спраў, якія разглядаюцца судом Віцебскага раёну, аднак ўзрасла колькасьць адміністрацыйных і крымінальных. Такія факты прывяла старшыня суду Марына Гарохава, падводзячы вынікі працы за справаздачны пэрыяд.