Невядома, колькі часу яшчэ ў залі судовых паседжаньняў Гарадоцкага райсуду не было б дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь, калі б ня пільнае вока сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава. Актывіст заўважыў адсутнасьць гербу ў залі, напісаў скаргу на непарадак у судзе і неўзабаве атрымаў адказ, што ўсё выпраўлена – усе неабходныя сымбалі Рэспублікі Беларусь цяпер разьмешчаныя на сваіх месцах.

Жыхар Віцебску Аляксандар Антоненка праходзіў сьведкам па адміністрацыйнай справе. Па заканчэньні судовага разбору ён падаў у суд хадайніцтва аб азнаямленьні яго з пратаколам паседжаньня для прадстаўленьня сваіх заўвагаў датычна яго паўнаты і правільнасьці складаньня. Аднак судзьдзя суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Алеся Жарыкава задаволіць хадайніцтва адмовілася. Віцябчук вымушаны быў зьвярнуцца са скаргай у Вярхоўны Суд…

24 красавіка ў судзе Аршанскага раёну і гораду Воршы разглядалася грамадзянская справа па скарзе старасты вёскі Стаўры, сябра аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ігара Грышанава на дзеяньні ААТ «Птушкафабрыка Аршанская». Першае, папярэдняе, паседжаньне стала і апошнім: судзьдзя Натальля Архіпава ў «сувязі з пропускам тэрміну звароту ў суд, вызначанага ў грамадзянска-працэсуальным кодэксе Рэспублікі Беларусь», адмовіла ў задавальненьні выказаных скаржнікам прэтэнзіяў.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці адкрыў конкурсную вытворчасьць у дачыненьні да ААТ “Купцовъ” (г. Глыбокае) па справе аб яго банкруцтве і прызначыў на прадпрыемства антыкрызыснага кіраўніка, паведамілі ў судзе.

Падставай для адміністрацыйнай справы, якую разглядаў Гарадоцкі райсуд, стаў запіс у кнізе скаргаў, зроблены сябрам партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Ён параўнаў начальніка раённай управы па працы, занятасьці і сацыяльным забесьпячэньні Пятра Прасолава з «тэрарыстам у Луганску і Данецку». Суд прызначыў пакараньне – 30 базавых штрафу.