42-гадовы аршанец да 2020 г. працаваў на чыгунцы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яго маглі звольніць па палітычных матывах. Пазней ён уладкаваўся кіроўцам-дальнабойшчыкам, ён вазіў грузы па замежных краинах. Сёлета ў лютым, па вяртанні ў Беларусь, Аляксандра Камлёнка затрымалі - спачатку за «пікетаванне ў інтэрнэце» па адміністрацыйным артыкуле 24.23 і абразу пасадовай асобы паводле часткі 1 артыкула 368. Пазней супраць мужчыны было высунута абвінавачанне ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» - найверагодней, за данаты.
Аляксандра Камлёнка ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА. Ягоная старонка ў «Одноклассниках» была занесена ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Мінінфарм. Адпаведнае рашэнне 17 траўня прыняў суд Верхнядзвінскага раёна. 23 траўня беларуская праваабарончай супольнасць празнала Аляксандра Камлёнка палітычным зняволеным.
Ігар Торапаў