Паводле інфармацыі, якая паступіла ў суд ад супрацоўнікаў 7-га ўпраўлення па Віцебскай вобласці ГУБАЗіК, з якой вынікала, што Сяргей сацыяльнай сеткі "ВКонтакте" на сваёй старонцы захоўваў фотавыява свастыкі, фота атрыбута ўніформы членаў СС і войскаў СС у выглядзе выявы чэрапа са скрыжаванымі ззаду косткамі, а таксама размясціў малюнак сцяга Трэцяга рэйха.
У судовае паседжанне мужчына не з'явіўся, аднак з матэрыялаў справы вынікала, што віну ў здзейсненым правапарушэнні Сяргей прызнаў.
Суддзя Сініцкая ўлічыла пісьмовыя доказы і завочнае прызнанне Раманава і на падставе ч. 1 арт. 19.10 КаАП пакарала «правапарушальніка» штрафам у даход дзяржавы ў памеры 10 базавых велічыняў на суму 400 рублёў.
Ларыса Лапкова