Шматдзетнага бацьку (дзецям 3,4 і 5 год) Аляксея Цыпілева затрымалі па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршансага раёна 3 жніўня 2023 года і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА Віцебска.
Па матэрыялах справы, Аляксей напрыканцы лютага 2023 года размясціў у тэлеграм-групе “Лухтавікінгі” абразлівы каментар самым прынізіў гонар і годнасць кіраўніка беларускай дзяржавы. Паўторна прадпрымальнік абразіў Лукашэнку ў сакавіку бягучага года. За гэтыя ўчынкі суд прызначыў Цыпілеву пазбаўленне волі тэрмінам на два гады з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Маёмасць прадпрымальніка: аўтамабілі і будаўнічую тэхніку рашэннем суду засталіся пакінутыя пад арыштам.
Каб падтрымаць Аляксея, трэба накіраваць паштоўкі і лісты на адрас: СІЗА-2 вул. Гагарына, 2, 210026, г. Віцебск, Віцбская вобласць, Аляксею Юр’евічу Цыпілёву.
Ніна Ялінская