У судовым паседжанні было абвешчана, што факт супрацьпраўных дзеянняў з боку Наталлі быў устаноўлены працаўнікамі міліцыі ў будынку Упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкама.
Згодна з адміністрацыйным пратаколам, маладая жанчына ў сацыяльнай сетцы "Інстаграм" выкарыстоўваючы свой рахунак была падпісана на канал "NEXTA", які адным з судоў Мінска быў уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Куксёнак у судовым паседжанні сваю вінаватасць у здзяйсненні ёю правапарушэння не прызнала, адмаўляла намер на распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Такая пазіцыя правапарушальніцы не паўплывала на ўпэўненасць суддзі Юрчанкі ў тым, што Куксёнак здзейсніла правапарушэнне і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакараў яе штрафам у памеры 740 рублёў.
Уладзіслаў Голуб