Паводле матэрыялаў справы, мясцовыя супрацоўнікі міліцыі выявілі, што на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Facebook» «правапарушальніца» размясціла экстрэмісцкія матэрыялы са спасылкай на каналы «Радыё Свабода», «Белсат TV».
У судовым паседжанні Барысава сваю віну не прызнала, указаўшы аб тым, што ў 2017 года зарэгістравала ў сацыяльнай сетцы «Facebook» старонку і не памятае, калі ажыццявіла падпіску на каналы «Радыё Свабода» і «БЕЛСАТ ТV», але пэўнай мэты не пераследвала . Аб тым, што названыя каналы былі прызнаныя экстрэмісцкімі ёй было вядома, аднак после таго больш названым дадаткам не карысталася.
Аднак гэтыя тлумачэнні не пераканалі суддзю Калінічэнку і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП яна пакарала жанчыну адміністрацыйным арышта на пятнаццаць сутак.
Зоя Гарохава