Пятніца, 14 Ліпень 2023

За пікет і распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі прадпрымальніка арыштам

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 30 траўня пакараў адміністрацыйным арыштам на 12 сутак індывідуальнага прадпрымальніка з Глыбокага Валерыя Ермачэнка. Па версіі ўладаў ён правёў у сацыяльных сетках не дазволенае ўладамі пікетаванне і распаўсюдзіў «экстрэмісцкія» матэрыялы.

У судовым паседжанні Ермачонак прызнаўся, што ён на сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках «Аднакласнікі» і «Укантакце» размясціў і доўга захоўваў публікацыі з лагатыпамі беларускага бел-чырвона-белага і ўкраінскага жоўта-сіняга сцягоў, узятых з інфармацыйных рэсурсаў, якія ўлады лічаць экстрэмісцкімі.

Грунтуючыся на інфармацыі, прадстаўленай з РАУС Глыбоскага раёна і прызнаннях самога «правапарушальніка» суддзя Аляксеенка прыйшоў да высновы, што Валерый здзяйсніў адміністрацыйныя правапарушэнні, прадугледжаныя ч.2 арт.19.11 і ч.1 арт.24.23 КаАП.

Таму судзьдзя вырашыў арыштаваць мужчыну на 12 сутак: за распаўсюд «экстрэмісцкіх» 5 сутак і 7 сутак за праведзены недазволены ўладамі пікета у сацыяльных сетках.

Раман Булаўка