Аўторак, 13 Чэрвень 2023

Улады асудзілі на 15 сутак мужчыну які меў у телефоне восем «экстрэмісцкіх» акаўнтаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Гарадоцкага раёна Ганна Гурынава 29 траўня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў сацыяльнай сеткі «Інстаграм» арыштавала на 15 сутак Віктара Стрыгельскага. У рамках адміністрацыйнага закона ў якасці дадатковага пакарання суддзя пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржаве мабільны тэлефон, пры гэтым сім-карту загадала вярнуць арыштаванаму.

Згодна з пратаколам агляду тэлефона Стрыгельскага работнікамі Гарадоцкага РАУС былі выяўлены ў ім падпіскі на васьмі рэсурсах: "Simbal.by", "Ploshcha_Peramen", "Bysolfund", "Osb.Bypol", "Stranadlyazhizni", "Сharter97.Org", "Zerkalo_io" , «Радыё Свабоды - Беларусь».

У судовым паседжанні «правапарушальнік» ён патлумачыў, што з 2020 года быў зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм». Там жа ў яго меліся падпіскі на акаўнты, якія ў цяперашні час прызнаныя судамі "экстрэмісцкімі" матэрыяламі.

Аднак патлумачыў, што, калі ажыцьцяўляў падпіску на іх, то гэтыя рэсурсы законна існавалі і экстрэмісцкімі не зьяўляліся.

Аднак суддзя Гурынава знайшла ў дзеяннях Віктара склад правапарушэння, прадугледжанага ч.2 арт. 19.11 КаАП, "па прыкметах: захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Аксана Чыжова