Трэба сказаць, што ГА “Самакіраванне і грамадства” у якую ўваходзілі больш за 30 грамадзянскіх актывістаў, была ўнікальная тым, што яе стварылі вядомыя ў Віцебскім рэгіёне палітыкі і грамадскія дзеячы, прозвішча якіх гавораць самі за сябе. Дастаткова згадаць Леаніда Гаравога, Аляксея Гаўруцікава і Хрыстафор Жаляпаў, і стане зразумела супраць каго была накіравана рэпрэсія, звязаная з закрыццём арганізацыі.
Аднак не толькі склад знішчанай арганізацыі гаворыць пра значнасць для развіцця ў Віцебскай вобласці грамадзянскай супольнасці, але і тыя справы, мерапрыемствы і акцыі якія гэтая арганізацыя здзяйсняла.
Так у 2020 годзе праўленнем, членамі арганізацыі і добраахвотнымі памочнікамі аб’яднання было праведзена больш як 25 значных для Віцебскага рэгіёну мерапрыемстваў.
Дастаткова назваць некаторыя з іх, каб зразумець тую незаменную страту, якую панесла грамадскае жыццё Віцебшчыны ў сувязі з ліквідацыяй ГА “СіА”.
А гэта сустрэчы з сацыёлагам Аляксеем Ластоўскім у Наваполацку і філосафам метадалогіі Уладзімірам Мацкевічам у Оршы, творчая вечарына з пісьменнікам Францам Сіўко ў Браславе, канцэрт Віктара Шалкевіча ў Глыбокім, візіт мастака Аляксея Пушкіна ў Полацк, святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя стварэнню БНР, гуманітарная акцыя ўзаемадапамогі ў барацьбе з COVID у Віцебску і Віцебскай вобласці.
Асоба хочацца адзначыць актыўны ўдзел сябраў арганізацыі ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў.
Працэс поўнай ліквідаціі Віцебскага грамадскага аб’яднання "Самакіраванне і грамадства" яшчэ не завершаны.
Віталь Кажух