Так, суд Чыгуначнага раёну Віцебску прызнаў напоўненымі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" ўсе 7 інфармацыйных рэсурсаў "Хартыя'97".
Гэта: Супольнасць у сацыяльнай сетцы "УКантакце" "Хартыя'97", Інтэрнэт-рэсурс "Хартыя'97%", Старонкі ў сацыяльных сетках "Instagram", "Facebook ", "Twitter", Youtube-канал "Charter97video" і "Аднакласнікі".
Гэтым жа судом прылічаны да «экстрэмізму» Telegram-група з назвай "ДБК, Маркаўшчына, ЦЭЦ (чат)".
Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Віцебска, «экстрэмісцкімі прызнаныя 6 медыя: Telegram-група "ВДТУ", Інтэрнэт-старонка Сяргея Сясіцкага ў "Facebook", Telegram-каналы "ЖЫВЕ ВІЦЕБСК 97%", "Баец Анархіст", "Спыні вагоны - афіцыйная група", а таксама інтэрнэт-рэсурс "Анархія сёння".
Суд Полацкага раёна і г. Полацка Віцебскай вобласці прызнаў па-за законам Супольнасці ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" "КРАІНА ДЛЯ ЖЫЦЦЯ" і "Беларусь За дротам".
Суддзі суда Першамайскага раёна Віцебска пагадзіліся ўнесці ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Telegram-групу "чат МЕДЦЭНТР" і Telegram-кана"Reborn B".
Не засталіся ў баку ад барацьбы з «экстрэмістамі» суддзі судоў Бешанковіцкага і Міёрскага раёнаў Віцебскай вобласці.
Першыя супрацьзаконнымі палічылі матэрыялы Telegram-канала "ШТО ДУМАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ", а другія змест Telegram-каналаў "belarusiana" і "Кастусь".
Згодна з 314 артыкулам Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў доступ да ўсіх рэсурсаў быў неадкладна заблакаваны.
Ініцыятарамі рэпрэсій супраць інтэрнэт-рэсурсаў і свабоды слова былі прадстаўнікі пракуратуры, міліцыі і спецслужбаў.
Павел Жукаў