Працэс, які распачаўся 1 верасня, вяла старшыня судовай калегіі Галіна Бондал.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Міхайлаў, у перыяд з сакавіка 2021 года па студзень 2022 года ў сетцы Інтэрнэт размяшчаў каментары і графічныя матэрыялы з заклікамі да ўзбуджэння нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці, а таксама абразы ў адрас кіраўніка дзяржавы і супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Ён жа ў сакавіку 2022 года стаў удзельнікам дэструктыўных Telegram-канала і Telegram-чата.
Паводле звестак праўладных каналаў, прычынай затрымання стала рэгістрацыя ў “Плане "Перамога". Паведамлялася, што Анатоль таксама запоўніў анкету, каб паехаць ваяваць ва Украіну.
Раней Анатоль быў затрыманы напрыканцы красавіка 2022 года. Перад гэтым, 8 красавіка, суд Першамайскага раёна Віцебска пакараў яго арыштам на 15 сутак за распаўсюд і захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП.
Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і абарона Міхайлава рыхтуецца да падачы апеляцыі.
Калі ў чытачоў маецца магчымасці, то можна даслаць Анатолю Міхайлаву бандэроль, занесці перадачу ці пакласці грошы на асабісты рахунак па адрасе: СІЗА-2, вул. Гагарына 2, 210026, Віцебск, Рэспубліка Беларусь.
Іван Чайка