Жыхара Віцебска Алега Яфрэменку асудзілі па артыкуле аб гвалце да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК) падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года. Яго абвінавацілі ў тым, што падчас акцыі ён зрабіў падсечку міліцыянту.
9 снежня 2020 суд прызначыў Алегу 4,5 гадоў калоніі. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але праз некалькі месяцаў яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.
Новы суд над Алегам адбудзецца 26 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова.
Палітвязня можна матэрыяльна і маральна падтрымаць, даслаўшы бандэроль, грошы і паштоўкі па адрасе: вул. Крупскай, 99А, ВК № 4, 212011, г. Магілёў, Алег Віктаравіч Яфрэменка.
Павел Жукаў