У судовым паседжанні працоўны Шчарбакоў заявіў аб тым, каб кіраўніцтва прадпрыемства спыніла яго дыскрымінацыю па палітычных матывах, выплаціла маральную шкоду ў памеры дзесяць тысяч рублёў і аднавіла на працу на ранейшай пасадзе.
Сваё звальненне Юры лічыць незаконным, бо ён да 27 траўня і на працягу трыццаці дзён не працаваў з прычыны трыццаці сутачнага арышту, прызначанага тым жа полацкім судом. Тады судзьдзя Андрэй Дзергачоў прызнаў, што Шчарбакоў парушыў арт. 24.23 КаАП РБ, калі ў сацсетцы Фэйсбука размясціў некалькі карыкатур, якія высмейваюць фашызм і рэпосты з Белсату і ТУТ.бай.
Для высвятлення пазіцыі адміністрацыі ў судовае паседжанне быў выкліканы кіраўнік падраздзялення, які заявіў, што ён не ведаў аб прычынах адсутнасці Юрыя на працы на працягу 30 сутак, і звольніў яго менавіта за парушэнне працоўнага заканадаўства, г.зн. за адсутнасць на працоўным месцы без уважлівай прычыны больш за 3 гадзіны на працягу працоўнага дня. Звальненню не перашкодзіла тая акалічнасць, што Шчарбакоў прапрацаваў на заводзе Шкловалакно больш за 37 гадоў.
З свайго боку Юрый прапанаваў наймальніку заключыць міравое пагадненне. Ён адмаўляецца ад выплаты маральнай шкоды і страт у зарплаце за вымушаны прагул, а наймальнік заключае з ім новы кантракт тэрмінам на пяць гадоў, таму што Юрыю застаецца 6 гадоў да пенсіі.
Аднак наймальнік аказаўся ад такой прапановы, а суддзя Марцулевіч не задаволіла скарга рабочага аб яго аднаўленні на працы.
Тым не менш, Шчарбакоў мае намер змагацца за свае працоўныя правы ў беларускіх судах вышэйшай інстанцыі, а таксама плануе звярнуцца ў міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі каб засцерагчы сябе ад дыскрымінацыі ў працоўных адносінах.
Аляксандр Марозаў