У судзе быў разгледжаны пратакол, паводле якога, у траўні месяцы Зубрава зрабіла рэпост з сайта «Радыё Свабода» у якім былі навіны пра Станіслава Шушкевіча.
Паколькі яшчэ ў снежні 2021 года суд Цэнтральнага раёну Мінску паводле матэрыялаў ГУБАЗіК МУС прызнаў тэлеграм-канал і сацсеткі Радыё Свабода «экстрэмісцкімі», то міліцыя выявіла ў дзеяннях склад адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 19.11 КаАП.
Вынікам суда стаў 15-сутачны арышт, які настаўніца будзе адбывать у Ізалятары часовага ўтрымання Полацкага РАУС па адрасе: вул. Кастрычніцкая д. 60, 211401, Полацк.
Віталь Кажух