Заклік да ўдзелу ў акцыі быў нібыта разьмешчаны на старонках Дзьмітрыя ў сацыяльных сетках. Суд над хлопцам быў прызначаны на 22-га чэрвеня, але не адбыўся. Бо здарылася дзіўная рэч: старонка Дзьмітрыя Рыжычэнкі «ВКонтакте», пакуль ён знаходзіўся за кратамі, была ўзламаная, і зь яе зьніклі некаторыя запісы.
Судовы працэс быў працягнуты 2 ліпеня, і высьветлілася, што міліцыянты ня маюць канкрэтных доказаў супраць яе сына, распавяла актывістка руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна.
«Міліцыянт сказаў, што ім паступіў сыгнал пра тое, што быў разьмешчаны такі заклік. На той момант было, а потым ён зьнік… А хто той сыгнал вам даў? «Я не магу на гэта адказаць», – сказаў міліцыянт. Карацей, трэба было хоць нешта прысудзіць, бо хлопец двое сутак адсядзеў. Калі вынесьці нейкае папярэджаньне, то навошта яго тады затрымлівалі на двое сутак», – кажа Вольга Дамаскіна.
Увогуле пасьля «ланцугу салідарнасьці» 19-га чэрвеня ў Наваполацку былі затрыманыя 7 чалавек. Але пратаколаў ні на каго не складалі, усіх адпусьцілі пасьля прафіляктычнай гутаркі ў міліцыі.
Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!