На 1 чэрвеня запазычанасць Глыбоцкага райспажыўтаварыства перад крэдыторамі склала 11 421 000 рублёў, на рахунку прадпрыемства пры гэтым было ўсяго 6 000 рублёў. Маёмасць даўжнiка ацэньваецца ў 5 908 000 рублёў, а дэбіторская запазычанасць складае 1 418 000 рублёў.
Раней у гэтым годзе было абвешчана пра банкруцтва Браслаўскага і Шумілінскага райпа.
Паводле: Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc