Дзяржкантроль выявіў факт продажу 14 жылых памяшканьняў, пабудаваных з прыцягненьнем сродкаў дзяржпадтрымкі ў выглядзе льготных крэдытаў банку, людзям, што пражываюць у іх, у тым ліку кіраўнікам, – з парушэньнем заканадаўства і афармленьнем фіктыўных дакумэнтаў.
Апроч таго, кошт гэтага жытла пры продажы быў заніжаны на 130 000 рублёў, што прычыніла матэрыяльную шкоду суб'екту гаспадараньня.
Па выніках праверкі КДК юрыдычную асобу аштрафавалі на 4 600 рублёў, а ў дачыненьні да чатырох кіраўнікоў прадпрыемства распачалі крымінальныя справы паводле артыкулу 424 (злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) і 427 (службовы падлог) КК.
Паводле выраку суду былыя кіроўныя работнікі будуць ня толькі адбываць тэрміны пазбаўленьня волі, але зь іх яшчэ спагоняць суму нанесенай іх дзеяньнямі шкоды прадпрыемству.
Сяржук Серабро, vitebsk.cc